У мэтах развіцця і захання высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай культуры, пашырэння чытацкага кругагляду ў гімназіі №1 г. Свіслачы адбыўся конкурс чытальнікаў твораў беларускіх пісьменнікаў “Жывая класіка”, прысвечаны Году народнага адзінства. На працягу некалькіх тыдняў гімназісты і іх настаўнікі падбіралі вершы, пранікалі ў вобраз і сэнс твора, думалі пра сцэнічныя касцюмы. І вось свята жывога слова, свята паэзіі адбылося! 24 гімназісты 1 – 10 класаў прадсталі перад журы і гледачамі: аднакласнікамі, настаўнікамі, бацькамі. Згуртаванасць і згода, талерантнасць і ўзаемадапамога, павага адзін да аднаго і міласэрнасць – тыя каштоўнасці, да якіх імкнецца кожны чалавек.Пра гэта чыталі вершы самыя маленькія гімназісты. Не пакінулі раўнадушнымі Гуштын Уладзіслаў і Рудоміна Дар’я (4 клас), Журневіч Сафія і Кавалік Анастасія (3 клас), Андрушка Анастасія і Турак Ульяна ( 2 клас). Але больш запомніўся маленькі беларус Бойка Захар ( 1 клас). Гучалі вершы Эдзі Агняцвет, Алеся Пісьмянкова, Алеся Наркевіча, Алеся Бачылы, Ніла Гілевіча.Вучні 5 – 9 класаў – гэта маладое пакаленне Беларусі. Наш гонар і надзея. Яны ўжо добра разумеюць, што такое Радзіма і дарога дадому, сяброўства і падтрымка, адзінства і міласэрнасць. Да глыбіні душы ўзрушылі прысутных сваім чытаннем Панодчык Данііл (9 клас, Змітрок Бядуля “Зямля”) і Гуштын Ілья ( 8 клас, Аляксей Дудараў “Буслы”), а таксама Аксёнава Кацярына (7 клас) і Мінчук Маргарыта(7 клас). Усе ўдзельнікі конкурсу адрымалі дыпломы пераможцаў і кнігі на памяць. “ Нам усім, хто бачыць свет па – рознаму, неабходна ўсвядоміць, што ў нас адзіная каштоўнасць – кавалачак зямлі ў цэнтры Еўропы. Іншага не дадзена”, - успомнілі напрыканцы словы Прэзідэнта Пэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Адзіны народ – гэта людзі, гэта грамадства, гэта край блакітных азёр, гэта мір і адзінства, дабрыня і цярпенне, павага і ўзаемаразуменне. Свята закончылася, але добрыя ўражанні засталіся. І гэта цудоўна!













