Сапраўднае свята паэзіі, роднага беларускага слова адбылося 30 красавіка. Юныя гіназісты прынялі ўдзел у школьным этапе рэспубліканскага конкурсу "Жывая класіка", прысвечанага Году малой радзімы. Гучалі вершы толькі на беларускай мове, аўтарамі былі і А. Граганікаў, С. Шушкевіч, М. Чарняўскі і былыя выпускнікі гімназіі - Сарай Кацярына, Бяляева Анастасія. Праслаўлялася Свіслач, яе гісторыя, людзі, мінулае і сучаснасць. На раённым этапе конкурсу 3 мая гімназію прадставяць:
Франкоўскі Артур, II клас
Курбат Анастасія, IV "Б" клас
Амельчанка Марат, IV "А" клас
Галабурда Яўгенія, III клас
Аксёнава Кацярына, V клас
Гедзько Аляксандра, VIII клас
Зубель Дзіяна, IX клас
Жадаем поспехаў! Гучы, беларускае слова! Квітней, малая радзіма!



Франкоўскі Артур, II клас
Курбат Анастасія, IV "Б" клас
Амельчанка Марат, IV "А" клас
Галабурда Яўгенія, III клас
Аксёнава Кацярына, V клас
Гедзько Аляксандра, VIII клас
Зубель Дзіяна, IX клас
Жадаем поспехаў! Гучы, беларускае слова! Квітней, малая радзіма!


