Кабинет физики гимназии №1 г.Свислочь » 6-ой день » Школьны этап Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка"
ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ "ГИМНАЗИЯ №1 имени П.ВАСИЛЕНКО Г.СВИСЛОЧЬ"

Информация к новости
  • Просмотров: 155
  • Автор: Жук Т.И.
  • Дата: 8-04-2023, 16:25
8-04-2023, 16:25

Школьны этап Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка"

Категория: 6-ой день, Гражданско-патриотическое воспитание

Школьны этап Рэспубліканскага творчага конкурсу  юных чытальнікаў "Жывая класіка"З мэтай павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства 8 красавіка адбыўся школьны этап Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка". У ім прынялі ўдзел вучні 1-10 класаў, якія дэкламавалі творы класікаў беларускай літаратуры.Традыцыйна конкурс прайшоў у чатырох узроставых катэгорыях: 1-4,5-6,7-8,9-10 класы. Пад час выканання прагучалі творы П. Панчанкі, У. Мазго, К. Крапівы, Н. Гілевіча, П. Броўкі. Вучні малодшых класаў з задавальненнем дэкламавалі вершы дзіцячых пісьменнікаў. Акрамя выразнага мастацкага чытання, канкурсанты былі вельмі артыстычныя, выкарыстоўвалі магчымасці жэстаў, мімікі, такім чынам стараліся больш глыбока адчуць мастацкі тэкст, імкнуліся быць сапраўднымі акцёрамі. Некаторыя з іх пераапраналіся ў касцюмы згодна са сваёй пастаноўкай. А самае паспяховае, што з вуснаў кожнага дзіцяці гучала беларуская мова. Конкурс прынёс шмат задавальнення, пазітыўных, радасных эмоцый як самім удзельнікам, так і тым, хто прыйшоў іх падтрымаць.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Архив новостей

Апрель 2024 (2)
Март 2024 (3)
Февраль 2024 (17)
Январь 2024 (37)
Декабрь 2023 (13)
Ноябрь 2023 (35)
^