ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ "ГИМНАЗИЯ №1 имени К.КАЛИНОВСКОГО Г.СВИСЛОЧЬ"

Информация к новости
  • Просмотров: 1513
  • Автор: admin
  • Дата: 11-05-2015, 14:22
11-05-2015, 14:22

Мы помнім пра мінулае дзеля будучыні

Категория: Внеклассная работа, Гражданско-патриотическое воспитание, Акция, К 75-летию Великой Победы

У гімназіі №1 г.Свіслачы свята захоўваюць памяць аб вайне і аб людзях, якія здабылі мір. Рыхтуючыся да свята Перамогі, на сайце гімназіі была размешчана інфармацыя аб стварэнні зборніка творчых работ вучняў. На наш адрас паступілі творчыя работы з навучальных устаноў Свіслаччыны. У мае членамі гімназічнача прэс-цэнтра был выпушчаны зборнік “Память военных побед жива через 70 лет!”. У яго ўвайшлі творы розных жанраў: вершы, эсэ, успаміны на рускай і беларускай мовах, а таксама фотаздымкі, якія адлюстроўваюць гістарычныя падзеі Свіслаччыны. Урачыстая прэзентацыя зборніка адбылася ў інтэрактыўным холе гімназіі.
З вялікім жаданнем і цікавасцю адгукнуліся гімназісты на ўдзел ва Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Письмо Победителю”. Кожны ліст – гэта свядомае ўяўленне аб велічы подзвігу абаронцаў Айчыны. “ Если бы не ваш подвиг, не жили бы мы сейчас в мирной стране, не любовались бы цветущими садами, широкими полями, голубым небом. Хочу сказать тебе, прадедушка, чтобы ты не волновался. В нашей стране растёт достойное поколение молодых и энергичных патриотов. И мы помним ваш подвиг, ваши победы. И мы знаем цену этой победы»,- такія словы гучаць у звароце пяцікласніцы гімназіі.
7 мая 2015 года ва ўстанове адукацыі праводзілася акцыя “ Мы помнім пра мінулае дзеля будучыні”, якая пачалася ўрачыстым мітынгам. На свята былі запрошаны настаўнікі, гімназісты, іх бацькі, а таксама ветэран Вялікай Айчыннай вайны, выпускнік школы Курбат Уладзімір Аляксеевіч. З вялікім хваляваннем ён звярнуўся да прысутных, слёзы радасці і гонару блішчалі ў яго вачах. З удзячнасцю і павагаю слухалі прысутныя голас жывога сведкі трагічных падзей. Нягледзячы на тое, што прайшло шмат часу, у памяці захавалася ўсё: Свіслач пасляваенная, голад, разруха, …, а самае галоўнае - наступленне мірнага, шчаслівага, свабоднага жыцця!
Калі мы ідзём у гімназію з боку вуліцы Янкі Купалы, нас сустракае малады яблыневы сад. Яблыні гімназісты пасадзілі ў гонар 65 – годдзя Вялікай Перамогі. Прайшло пяць гадоў. І працяг мерапрыемства адбыўся ў гэтым садзе сення.
Акцыя – “ Кветкі Перамогі” – гэта своеасаблівая традыцыя: упрыгожыць нашу зямлю, унесці свой уклад ва ўвекавечванне памяці аб мінулым. Спачатку вучні разам з настаўнікамі, бацькамі і гасцямі павязалі чырвоныя і зялёныя стужкі на дрэўцах у гімназічным садзе, а потым высадзілі кусцікі бэзу вакол дзіцячай пляцоўкі. Цяпер кожнае дрэўца радуе позірк прыгажосцю бела – ружовых пялёсткаў. Вясну 70 – годдзя Перамогі сімвалізуе чырвона – зялёная стужка, упрыгожаная кветкамі яблыні. У адно зліваюцца і радасць ад вясновай прыроды, і гонар за вялікае свята.
Апошнім акордам акцыі стала сумеснае выкананне песні “ День Победы”. На працягу правядзення мерапрыемства ўзнёслы і святочны настрой стваралі Кавальчук Анастасія, Хмурчык Кацярына, малодшыя школьнікі, якія выконвалі песні ваенна – патрыятычнага зместу. Ветэранаў, бацькоў, вучняў, настаўнікаў, гасцей, якія прынялі ўдзел у акцыі, аб’яднала глыбокае пачуццё патрыятызму, адданасці сваёй дзяржаве, незалежнай і мірнай.
Напярэдадні вялікага свята хочам пажадаць усім беларусам, асабліва ветэранам, моцнага здароўя, поспехаў у справах і майскага настрою.
Валянціна Славецкая, кіраўнік прэс – цэнтра
ДУА “Гімназія №1 імя К.Каліноўскага
г. Свіслачы” Гродзенскай вобласці


Мы помнім пра мінулае дзеля будучыні

Мы помнім пра мінулае дзеля будучыні

Мы помнім пра мінулае дзеля будучыні
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Архив новостей

Февраль 2023 (1)
Январь 2023 (22)
Декабрь 2022 (38)
Ноябрь 2022 (43)
Октябрь 2022 (51)
Сентябрь 2022 (82)
^