Кабинет физики гимназии №1 г.Свислочь » Информация » СВЯТА «Пасвячэнне ў вучні» ў 1 «А» класе
ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ "ГИМНАЗИЯ №1 имени П.ВАСИЛЕНКО Г.СВИСЛОЧЬ"

Информация к новости
  • Просмотров: 3925
  • Автор: admin
  • Дата: 26-09-2014, 13:38
26-09-2014, 13:38

СВЯТА «Пасвячэнне ў вучні» ў 1 «А» класе

Категория: Информация

У пятніцу, 26 верасня, у гімназіі №1 г. Свіслачы адбылася ўрачыстасць для вучняў 1 «А» класа і іх бацькоў. Былі запрошаны і госці – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ж.І. Лешанюк і пяцікласнікі гімназіі.
Першае школьнае свята… Знамянальная падзея ў жыцці першакласніка. Знаемства са школьнай рэчаіснасцю з'яўляецца самым важным для шасцігодак. Маленькія вучні вытрымалі новыя нагрузкі: прынялі напоўненыя новым зместам адносіны, наладзілі ўзаемаадносіны з аднакласнікамі.
Святочна апранутыя дзеці з задавальненнем паказалі, як умеюць адказваць ля дошкі, правільна карыстацца школьнымі прыналежнасцямі, расказваць вершы гучна і выразна. А песні, развучаныя з настаўніцай музыкі Н. В. Саўко, заслужылі цеплых апладысментаў. Госці- пяцікласнікі павіншавалі сваіх маленькіх сяброў і расказалі пра тое, што заняткі ў пачатковай школе не толькі пазнавальныя, але і вяселыя. Яны прадставілі інсцэніроўкі са свайго школьнага жыцця. Бацькі актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе загадак аб важных справах першакласнікаў. А вучні –у адказ – паабяцалі старанна іх выконвацьі нават раскрылі свае мары: кім хочуць стаць ў будучым. Гэта і будаўнікі, і лекары, і мастакі, і выхавальнікі… А галоўнае, што «ўсе нашы рукі патрэбныя роднай Беларусі». А каб мары здзейсніліся, пяцікласнікі параілі выконваць правілы школьніка і беражліва адносіцца да памочнікаў- падручнікаў, якія былі прадстаўлены на Парадзе кніг. Фінальным акордам у карагодзе сяброў гучалі словы : «Толькі РАЗАМ мы моцныя!». І канешне, як і на любым свяце, не абышлося без падарункаў : ад завуча атрымалі «Дыпломы першакласніка», ад гімназістаў- значкі «Вучань 1 класа », а ад першай настаўніцы - падпіску на беларускае выданне «Буся» (чытанка- маляванка для дзяцей).
Жадаем, каб дарога па Краіне Ведаў для нашых першакласнікаў заўседы была светлай і радаснай!
Матэрыял падрыхтавала класны кіраўнік А.У. Таўканіца

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Архив новостей

Апрель 2024 (2)
Март 2024 (3)
Февраль 2024 (17)
Январь 2024 (37)
Декабрь 2023 (13)
Ноябрь 2023 (35)
^