ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ "ГИМНАЗИЯ №1 имени К.КАЛИНОВСКОГО Г.СВИСЛОЧЬ"

Информация к новости
  • Просмотров: 2505
  • Автор: admin
  • Дата: 27-05-2015, 14:02
27-05-2015, 14:02

Да пабачэння, 1 клас!

Категория: Информация

У сераду, 27 мая 2015 года, для вучняў 1 “А” класа і іх бацькоў адбылося выніковае мерапрыемства “Да пабачэння, 1 клас!”
Як радасна ўмець чытаць!
Не трэба маму турбаваць,
не трэба ўпрошваць і сястрычку:
“Ну, прачытай яшчэ хоць крышку!”
Не трэба клікаць і чакаць,
а можна ўзяць і пачытаць!
Вось і настаў час развітацца з самай першай кніжкай у жыцці школьніка. Літары засвоены, алфавіт запомнілі, чытаць склады і словы ўмеем, нават “пісьменніцкую азбуку” запомнілі.Вялікі дзякуй табе, наш верны сябар і памочнік Буквар!
Год паступлення ў школу – 2014- 2015- знамянальны не толькі для нас, але і для ўсёй краіны. Не абыйшлі ўвагай гэту значную падзею і першакласнікі. Дзеці расказалі вершы і прысвяцілі песню 70-годдзю Вялікай Перамогі. “Хай будзе мір на ўсёй зямлі!”- гучаў заклік з маленькіх вуснаў.
Канешне,прыйшлося вучням паказаць і свае веды перад бацькоўскім журы. На “кантрольных іспытах” прапанавана было праявіць сваю кемлівасць пры рашэнні задачак, праявіць эрудыцыю ў веданні роднай мовы і сваё красамоўства пры чытанні языкаломак. Але “экзамен” вытрымалі на выдатна! Журы вынесла прапанову: “Перавесці ў 2 клас разам з настаўніцай!”
Малайцы!!! Ура!!! Да пабачэння, 1 клас!!!
А цяпер можна і памарыць …
…Канікулы! Канікулы!
Вясёлая пара!..
Жадаю сваім вучням сонечнага бясхмарнага настрою ў час першых летніх канікул і ўсмешак на твары!
Класны кіраўнік А. У. Таўканіца

Да пабачэння, 1 клас!
Да пабачэння, 1 клас!
Да пабачэння, 1 клас!
Да пабачэння, 1 клас!
Да пабачэння, 1 клас!
Да пабачэння, 1 клас!
Да пабачэння, 1 клас!
Да пабачэння, 1 клас!
Да пабачэння, 1 клас!
Да пабачэння, 1 клас!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Архив новостей

Ноябрь 2022 (28)
Октябрь 2022 (48)
Сентябрь 2022 (61)
Август 2022 (8)
Июль 2022 (16)
Июнь 2022 (33)
^