Кабинет физики гимназии №1 г.Свислочь » Информация » Першыя школьныя канікулы… Якія яны?!
ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ "ГИМНАЗИЯ №1 имени П.ВАСИЛЕНКО Г.СВИСЛОЧЬ"

Информация к новости
  • Просмотров: 1977
  • Автор: admin
  • Дата: 26-10-2014, 17:40
26-10-2014, 17:40

Першыя школьныя канікулы… Якія яны?!

Категория: Информация

Як жа першакласнікі чакалі таго моманту, калі даведаюцца, што ж гэта за чароўны час – канікулы!!! І вось гэты час настаў.
Як зрабіць іх запамінальнымі? А вельмі проста! Паехаць … у тэатры!
У нядзелю, 26 кастрычніка 2014 г., разам з вучнямі 3 ”А” класа мы адправіліся на экскурсію ў Гродна. Пазнаеміўшыся са славутымі мясцінамі горада, наведалі тэатр лялек, дзе праглядзелі спектакль”Чароўны пярсценак”. Разам з галоўным героем Ванькам падарожнічалі па Францыі, вучыліся паважаць тых, хто вакол цябе і ніколі не зайздросціць нікому.
Асабліва ўразіла сустрэча з героямі казкі В.Гаўфа “Карлік Нос”, якія выступалі на Вялікай сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. А акцеры прыехалі з Мінскага камернага тэатра. Паўтары гадзіны казачнага прадстаўлення з яркімі “спецэфектамі” нікога не пакінулі раўнадушнымі.Маленькія гледачы атрымалі жыццевы наказ: заўседы паважаць старэйшых, быць ветлівымі і паслухмянымі.
У апошні дзень канікул,2 лістапада,першакласникам,якія наведваюць яшчэ і нядзельную школу пры царкве Уздвіжання Крыжа Гасподня,пашчасціла пабываць на экскурсіі па святым месцам горада Кобрына.Храмы гасцінна адчынялі дзверы для маленькіх хрысціян.Велічнасць і прыгажосць убранстваў беларускіх цэркваў заварожвалі позіркі школьнікаў. Кожны змог дакрануцца да святынь і памарыць аб самым патаемным.Экскурсія па Кобрыну была вельмі карыснай і разнастайнай: наведалі выставу жывых матылькоў і ваенна-гістарычны музей імя А.В. Суворава,які заснаваны ў 1946 годзе і прысвечаны жыццю і дзейнасці вялікага рускага палкаводца.
Старт школьным канікулам дадзены паспяховы.Будзем спадзявацца, што вучоба ў гімназіі запомніцца не толькі якаснымі ўрокамі, але і экскурсіямі,якія пашыраюць наш кругагляд.
Класны кіраўнік А. У. Таўканіца

Першыя школьныя канікулы… Якія яны?!
Першыя школьныя канікулы… Якія яны?!
Першыя школьныя канікулы… Якія яны?!
Першыя школьныя канікулы… Якія яны?!
Першыя школьныя канікулы… Якія яны?!
Першыя школьныя канікулы… Якія яны?!
Першыя школьныя канікулы… Якія яны?!
Першыя школьныя канікулы… Якія яны?!

Першыя школьныя канікулы… Якія яны?!
Першыя школьныя канікулы… Якія яны?!
Першыя школьныя канікулы… Якія яны?!
Першыя школьныя канікулы… Якія яны?!
Першыя школьныя канікулы… Якія яны?!
Першыя школьныя канікулы… Якія яны?!
Першыя школьныя канікулы… Якія яны?!
Першыя школьныя канікулы… Якія яны?!
Першыя школьныя канікулы… Якія яны?!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Архив новостей

Май 2024 (2)
Апрель 2024 (2)
Март 2024 (3)
Февраль 2024 (17)
Январь 2024 (37)
Декабрь 2023 (13)
^