Кабинет физики гимназии №1 г.Свислочь » Конкурс » Адкрыты дыстанцыйны культурна-інфармацыйны марафон «Культ-пра-Свет»
ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ "ГИМНАЗИЯ №1 имени П.ВАСИЛЕНКО Г.СВИСЛОЧЬ"

Информация к новости
  • Просмотров: 1290
  • Автор: admin
  • Дата: 17-06-2016, 14:13
17-06-2016, 14:13

Адкрыты дыстанцыйны культурна-інфармацыйны марафон «Культ-пра-Свет»

Категория: Конкурс, Гражданско-патриотическое воспитание

Захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны – справа адначасова агульнанацыянальная і асабістая. Кожнаму жыхару нашай краіны варта клапаціцца пра тое, каб помнікі айчыннай гісторыі, скарбы традыцыйнага беларускага мастацтва, шэдэўры нацыянальнай культуры – незалежна ад іх знаходжання – не проста падтрымліваліся ў належным стане, але і ўспрымаліся як актуальная з’ява сучаснага грамадска-культурнага жыцця Беларусі.

Адкрыты дыстанцыйны культурна-інфармацыйны марафон «Культ-пра-Свет», якi ажыццяўляецца ў рамках правядзення Года культуры, дае магчымасць усім зацікаўленым і неабыякавым людзям прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала гісторыка-культурную спадчыну свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна як унікальны феномен «жывой гісторыі». У ліку асноўных задач правядзення мерапрыемства – знаёмства ўсіх зацікаўленых з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі, падтрымка творчых ініцыятыў, спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў конкурсу.

Марафон праходзіць у тры этапы:

І этап – «Культурная прастора» – прэзентацыя art-аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна (помнікаў архітэктуры, гістарычных аб’ектаў, адметных мясцін і г. д.). Вынікі

ІІ этап – «Хранограф» – прадстаўленне культурных падзей, фактаў, дат, звязаных з рэгіёнам.

ІІІ этап – «КультурныЯ гісторыі» – знаёмства з самабытнай асобай (творчым калектывам).

На любым этапе марафону праекты (творчыя работы) прадстаўляюцца ў кожнай ці ў адной (дзвюх) з трох намінацый (на выбар):

1. «КультСлоў» (нарысы, замалёўкі, эсэ, апавяданні, іншыя літаратурна-мастацкія, публіцыстычныя тэксты).

2. «КультВобраз» (творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры, дызайну і г. д.).

3. «КультІмгненне» (мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, відэаматэрыялы і інш.).

Марафон з’яўляецца адкрытым па складзе ўдзельнікаў: работы могуць дасылаць як асобныя ўдзельнікі, так і аўтарскія калектывы.

Тэрміны правядзення мерапрыемства:

І этап – 8 лютага – 30 красавіка 2016 года.
ІІ этап – 1 мая – 31 ліпеня 2016 года.
ІІІ этап – 1 жніўня – 31 кастрычніка 2016 года.


Усе ўдзельнікі марафону атрымаюць электронныя сертыфікаты.

Вынікі марафону будуць падводзіцца пасля кожнага этапа. Пераможцаў чакаюць урачыстае ўзнагароджанне і прызы! Пра час і месца ўручэння ўзнагарод будзе паведамлена дадаткова.

Для ўдзелу ў марафоне неабходна ў тэрмін правядзення любога этапа падаць заяўку па прапанаванай уінфармацыйным лісце форме і накіраваць разам з ёй творчую работу на электронны адрасolimp.unibel@gmail.com (з абавязковай паметкай у тэме пісьма «Марафон „Культ-пра-Свет“. Нумар этапа»).

Падрабязней з умовамі правядзення марафону і патрабаваннямі да ўдзельнікаў можна пазнаёміцца ўінфармацыйным лісце і Палажэнні аб правядзенні адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет».

Кантакты аргкамітэта:

220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16, к. 325, 236;

тэлефоны: +375 17 229 19 67 Юсцінская Гюльнара Мансураўна; Радзецкая Таццяна Віктараўна; +375 17 229 19 71 Пінголь Інга Аляксееўна; Ільюценка Вера Мікалаеўна;

e-mail: olimp.unibel@gmail.com
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Архив новостей

Апрель 2024 (2)
Март 2024 (3)
Февраль 2024 (17)
Январь 2024 (37)
Декабрь 2023 (13)
Ноябрь 2023 (35)
^