
13 сакавіка 2020 года ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў у рамках усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі 19 лепшых вучняў з усіх раёнаў вобласці.
Сярод іх выдатнікі, пераможцы і прызёры прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, юныя актывісты і валанцёры. Кожны з іх марыць дасягнуць поспеху ў жыцці, каб быць карысным грамадству і сваёй краіне, і нягледзячы на юны ўзрост мэтанакіравана ідзе да заваявання новых вяршынь у вучобе, спорце, творчасці.