

У рамках праекта для моладзі “Будзь у фармаце – чытай беларускае” прайшоў літаратурны марафон “ВООК - сімпатыя”. Праект накіраваны на прывіццё ў маладога пакалення гонару за Беларусь, павагі і любові да роднай мовы, павышэння прэстыжу да чытання беларускай кнігі, павышэнне прэстыжу да чытання беларускай кнігі,пашырэнне чытацкай моладзевай аўдыторыі.
“ВООК - сімпатыя” пазіцыруе сябе, у першую чаргу, як творчая пляцоўка для сустрэчы і зносін маладых людзей, якія любяць кнігі. Па-другое, моладзь распавядае аб сваіх любімых творах, дзеліцца ўражаннямі адзін з адным.
Вучні X класа
гімназіі №1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы – Гуляй Арсеній, Забароўскі Аляксандр, Басалай Алена і Кудракова Дар’я далучыліся да літаратурнага марафону “ВООК - сімпатыя” і прапанавалі пазнаёміцца з творамі А. Мураўёва, У. Ліпскага, А. Жвалеўскага і Я. Пастэрнак.
Арганізатары мерапрыемства адзначылі, што цікавасць да беларускай мастацкай літаратуры расце і паглыбляецца. А ўдзельнікі запэўнілі, што далучыўшыся да праекту, кожны атрымаў выдатную магчымасць здабыць новых сяброў і новых аўтараў.
Супрун Алена,
настаўнік англійскай
мовы гімназіі №1 г. Свіслачы