
У бягучым годзе адзначаецца  125 гадоў з дня нараджэння  Кандрата  Крапівы – народнага  пісьменніка Беларусі, драматурга, паэта-сатырыка, празаіка, заслужанага  дзеяча навукі Беларусі. Да юбілея пісьменніка падрыхтавана выстава "Мастак сатырычнага слова", на якой можна знайсці   творы К.Крапівы, матэрыялы аб яго жыцці і творчасці. 
  З дзявяцікласнікамі гімназіі ў бібліятэцы адбылася літаратурная сустрэча “Майстар беларускай сатыры”. 
   У пачатку мерапрыемства прысутныя даведаліся пра цікавыя факты з жыцця і творчасці Кандрата Кандратавіча Атраховіча, які вядомы кожнаму беларусу пад псеўданімам Кандрат Крапіва.  Вучні з цікавасцю праглядзелі ўрывак  фільма “Загадкі Дзеда Кандрата”, даведаліся, што Кандрат Крапіва не толькі  майстар байкі і камедыі і ў той жа час – лірычны  паэт. Яго талент непаўторны  і рознабаковы. 
  На працягу гадзіны ўзельнікі чыталі творы  пісьменніка,  успаміналі байкі аўтара,  якія выраслі з народных  прыказакі і прымавак.  Напрыканцы мерапрыемства чытачы адказалі на пытанні віктарыны “Майстар слова – Кандрат Крапіва”.