ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ "ГИМНАЗИЯ №1 имени К.КАЛИНОВСКОГО Г.СВИСЛОЧЬ"

Информация к новости
9-04-2021, 12:39

Майстар слова – Кандрат Крапіва

Категория: Библиотека

У бягучым годзе адзначаецца 125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы – народнага пісьменніка Беларусі, драматурга, паэта-сатырыка, празаіка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі. Да юбілея пісьменніка падрыхтавана выстава "Мастак сатырычнага слова", на якой можна знайсці творы К.Крапівы, матэрыялы аб яго жыцці і творчасці.
З дзявяцікласнікамі гімназіі ў бібліятэцы адбылася літаратурная сустрэча “Майстар беларускай сатыры”.
У пачатку мерапрыемства прысутныя даведаліся пра цікавыя факты з жыцця і творчасці Кандрата Кандратавіча Атраховіча, які вядомы кожнаму беларусу пад псеўданімам Кандрат Крапіва. Вучні з цікавасцю праглядзелі ўрывак фільма “Загадкі Дзеда Кандрата”, даведаліся, што Кандрат Крапіва не толькі майстар байкі і камедыі і ў той жа час – лірычны паэт. Яго талент непаўторны і рознабаковы.
На працягу гадзіны ўзельнікі чыталі творы пісьменніка, успаміналі байкі аўтара, якія выраслі з народных прыказакі і прымавак. Напрыканцы мерапрыемства чытачы адказалі на пытанні віктарыны “Майстар слова – Кандрат Крапіва”.
Майстар слова – Кандрат Крапіва
Майстар слова – Кандрат Крапіва
Майстар слова – Кандрат Крапіва
Майстар слова – Кандрат Крапіва
Майстар слова – Кандрат Крапіва
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Архив новостей

Январь 2023 (23)
Декабрь 2022 (38)
Ноябрь 2022 (43)
Октябрь 2022 (51)
Сентябрь 2022 (82)
Август 2022 (8)
^