ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ "ГИМНАЗИЯ №1 имени К.КАЛИНОВСКОГО Г.СВИСЛОЧЬ"

Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту
Информация к новости
  • Просмотров: 1106
  • Автор: admin
  • Дата: 11-06-2017, 18:56
11-06-2017, 18:56

Абласны кніжны фестываль “Кніга і час”

Категория: Лето » Лагерь "Солнышко"

Абласны кніжны фестываль  “Кніга і час”Абласны кніжны фестываль  “Кніга і час”Абласны кніжны фестываль  “Кніга і час”Абласны кніжны фестываль  “Кніга і час” 11 чэрвеня 2017 года ў нашым горадзе Свіслач праходзіў абласны кніжны фестываль “Кніга і час”. На фестываль прыехала шмат удзельнікаў і гасцей з розных раёнаў Гродзеншчыны, г.Мінск.
Выхаванцы лагера з цікавасцю праглядзелі тэатралізаванае прадстаўленне “З кнігай праз стагоддзі”, пачулі мудрыя словы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, слухалі чароўнае гучанне беларускіх інструментаў, пазнаёміліся з паэтычнымі радкамі, прысвечанымі нашай роднай Беларусі. Святочны настрой адчуваўся ўсюды. Маленькіх гледачоў асабліва ўразілі выставы: “Кніга сваімі рукамі”, “Рарытэтная кніга”, “Адкрый для сябе беларускую кнігу”, “На шляху да духоўнай асветы”. А вось тэматычная экспазіцыя “Кніга Скарыны – шлях праз стагоддзі” запомнілася такімі словамі: “Любіце кнігу, бо яна крыніца мудрасці, ведаў і навукі…” (Францыск Скарына). Нам таксама давялося пабачыць навінкі кніжнай прадукцыі беларускіх выдавецтваў. Прадстаўнікі выдавецтва “Пачатковая школа” паказалі, як “ажываюць” часопісы “Рукзачок”, “Вясёлы заапарк”, “Мір падарожжаў” з дапамогай нашых мабільных тэлефонаў. А закончылася свята вясёлай дыскатэкай з масавым выкідам сухіх фарбаў. Якія мы былі рознакаляровыя! Кніжны фестываль запомніцца нам надоўга. Будзем чакаць новай сустрэчы з кнігай!

Архив новостей

Май 2023 (18)
Апрель 2023 (16)
Март 2023 (38)
Февраль 2023 (15)
Январь 2023 (19)
Декабрь 2022 (38)
^