назад
вперед
Кабинет физики гимназии №1 г.Свислочь » 1a-2020 » Цікава пазнаем родную мову
Наши электронные пособия
Электронное пособие: Microsoft Excel 2007
Электронное пособие: Средние физические величины
Электронное пособие: Основы кинематики
Задачи по физике
Мы любим РЕБУСЫ!
Ребусы по физике
Ребусы по информатике
Обучение с MOODLE
Ребусы по физике
Цікава пазнаем родную мову
  • Автор: admin
  • 21-02-2022, 09:57
  • Категория: 1a-2020
Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням.. У Міжнародны дзень роднай мовы вучні 2 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “ Гімназія №1 імя К.Каліноўскага г.Свіслачы” адправіліся ў падарожжа па краіне роднай мовы, паклікаўшы на дапамогу веды і фантазію.
Мэта гульні-падарожжа - замацоўваць веды вучняў аб мове, аб багацці і разнастайнасці моўных сродкаў; развіваць уменне працаваць у групе , разважаць; ствараць умова для выхавання павагі і пачуцця любові да Радзімы, роднай прыроды, беларускага слова.
У падарожжа адправіліся тры каманды: “Званочкі”, “Васілечкі”, “Каласочкі”. Падчас падарожжа па краіне роднай мовы вучні рабілі прыпынкі і выконвалі розныя заданні. На прыпынку
“Словаведы” удзельнікі падарожжа паказалі добрыя веды і правільна растлумачылі значэнне беларускага слова, злучыўшы назву слова з малюнкам. Лепшымі на прыпынку “Перакладчыкі”, дзе гульцы перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, былі Курбат Маргарыта, Сяргеева Кацярына з каманды “Васілечкі”. Жывы інтарэс выклікаў прыпынак “Старонкі мінулага і сучаснага”. Патрэбна было кожнай камандзе адказаць на пытанні па гісторыі сваей краіны. Лепшым знаўцам гісторыі быў прызнаны Фецісенка Данііл, каманда “Каласочкі”. З задавальненнем вучні працавалі на прыпынку “Крылатая паштоўка ”. У паштоўцы знаходзіліся два малюнкі з зашыфраваным фразеалагізмам. Патрэбна было адгадаць, якія фразеалагізмы паказаны на малюнках, растлумачыць, што яны абазначаюць. На гэтым прыпынку вучні не толькі паказалі свае веды, але праявілі фантазію і паказалі акцерскія здольнасці. Самым артыстычным быў Бойка Захар, каманда Званочкі”. Прыпынак “Знаўцы беларускага фальклору” высветліў, як добра мы ведаем прыказкі. Яны пераблыталася паміж сабой. Трэба было знайсці пачатак і канец прыказкі і растлумачыць, што яна абазначае. Наступны быў прыпынак “Таямнічая скрыня”. На ім дзеці адгадалі, якія рэчы знаходзіліся ў скрыні. Сярод рэчаў былі беларускі нацыянальны ручнік, фартух, якія дзеці ўпрыгожылі беларускім арнаментам. Прыпынак “Нельга забыць” быў прысвечаны Году гістарычнай памяці, спрыяў развіццю пазнавальных інтарэсаў да гістарычнага мінулага Беларусі. Удзельнікі падарожжа наведалі школьную бібліятэку, дзе чыталі вершы на роднай мове на ваеную тэматыку. Лепшымі чытачамі сталі Бяляцкі Савелій, Герман Аляксей, Пракапчук Кірыл. На апошнім прыпынку “Юныя пісьменнікі” кожная каманда напісала лісты, дзе вучні выказалі сваю любоў да роднай беларускай мовы. Прыемна адзначыць , што ўсе каманды былі актыўнымі, рашучымі і паказалі цудоўныя веды, за што і атрымалі дыпломы лепшых знаўцаў беларускай мовы. Падводячы вынікі мерапрыемства, вучні зразумелі, што наша беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях. Нашы прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана сярод іншых моў свету. Важна адзначыць, што ўсе дзеці з задавальненнем складалі прыказкі, адгадвалі рэбусы, крыжаванкі, адказвалі на пытанні, успаміналі беларускія народныя казкі. Дадзенае мерапрыемства дапамагло далучыць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбіць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіць пачуцце грамадкасці, любові да Радзімы. Вельмі важна, вучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы і з задавальненнем на ей размаўляць.


Алена Пекар,
настаўнік пачатковых класаў
дзяржаўнай ўстановы адукацыі
“Гімназія №1 імя К.Каліноўскага г.Свіслачы”

Цікава пазнаем родную мову
Цікава пазнаем родную мову
Цікава пазнаем родную мову
Цікава пазнаем родную мову
Цікава пазнаем родную мову
Новость отредактировал: -
Причина:
Подробнее
  • Просмотров: 297
  • Комментариев: 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Зубрёнок Ребусы по физике
Календарь
«    Июль 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Популярные новости гимназии
    Опрос
    Уважаемые родители! Какие мероприятия вы предлагаете запланировать нам в следующем уч.г.?
    Экскурсии
    Родительские собрания
    Открытые классные часы
    Концертные программы
    Мастер-классы
    Другое
    Онлайн радио
    Flag Counter

    Лучше физики может быть только физика