Главная > Творчество, C Днем мамочки > Гуляй Анна, 8 "Б" класс

Гуляй Анна, 8 "Б" класс


13-10-2013, 12:49. Разместил: admin
Сэрца мацi
Мама, мамачка, матуля... Хіба ёсць на свеце слова больш ласкавае і пяшчотнае за гэта? Хіба ёсць на свеце слова, якое гучыць больш мілагучна? Зразумела, няма. Бо ў гэта слова ўкладзена ўсё мацярынскае цяпло, уся мацярынская любоў, дабрыня, сардэчнасць і пяшчота. А ў большай ступені, чым мама, гэтымі якасцямі не валодае ні адна жывая істота на зямлі. Мамы надзелены вялікай сілай любві. Прычым яны любяць нас, сваіх дзяцей, не за нешта канкрэтнае, а проста за тое, што мы ёсць. Ніхто так хутка не прыйдзе на дапамогу, ніхто так не зразумее нас, як нашыя матулі. Мацярынская любоў і самаахвярнасць — загадка, тайну якой яшчэ нікому не давялося разгадаць.
Гэтай любві прысвяцілі не адзін паэтычны і празаічны радок майстры слова ўсяго свету. Гэтую тэму не абмінулі і беларускія аўтары. Вось хоць бы ўзяць апавяданне В. Карамазава «Дзяльба кабанчыка». Маці, ужо немаладая жанчына, жыве толькі дзеля сваіх дзяцей. Ей даўно ўжо можна было звесці ўсю гаспадарку — хіба многа трэба старой? Ды і дзеці ўжо дарослыя, кожны з іх трывала стаіць на нагах, у кожнага, акрамя малодшага, Сцяпана, свая сям'я. Але маці застаецца маці. Яна, нягледзячы на хворыя ногі, бясконца завіхаецца, каб выгадаваць што-небудзь на агародзе і ў хляве, каб хоць чым-небудзь дапамагчы дзецям, аблегчыць ім жыццё.
Пяшчотнай, ласкавай, працавітай бачыцца нам маці Пятруся Броўкі ў паэме «Голас сэрца». Маці загінула ў фашысцкім лагеры смерці, але яна паўстае перад аўтарам як жывая. З замілаваннем, жалем і болем Пятрусь Броўка ўспамінае матчыны ласкавыя рукі, яе чуласць і спагаду, яе бясконцы клопат пра сваіх дзяцей. Па прыклады не трэба далека хадзіць.
Вось хоць бы ўзяць маю маму. Не адзін ужо раз, гледзячы на сваю матулю, на яе бясконцыя завіханні у агародзе i на працы, на вочы мае набягаюць слёзы: яна не адчувае стомы, і ўсё дзеля майго дабрабыту. З кожным годам лоб дарагога мне чалавека пакрываецца ўсё большай колькасцю маршчынак. Не адзін ужо раз мне даводзілася назіраць смутак у матуліных вачах. I хоць, заўважыўшы мой пагляд, яна тут жа праганяе свой смутак і зноў становіцца ласкавай і вясёлай, я ўпэўнена — маме вельмі цяжка. А ей жа так хочацца, каб мы не адчувалі сябе пакрыўджанымі ні ў чым. Так хочацца крыкнуць: «Мілая мамачка! Ты самая прыгожая на ўсім свеце! Ты самая ласкавая, чулая, самая спагадлівая, самая мілая, самая-самая!..» Ды хіба ўсё перакажаш, хоць будзеш гаварыць бясконца? Не, бо маці — гэта невычэрпная крыніца дабрыні і мудрасці. А наша галоўная задача — дапамагаць сваім маці, радаваць іх сваімі ўчынкамі і сваімі адзнакамі.

Гуляй Анна, 8 "Б" класс

Быть может, вздорны мы, упрямы,
Быть может, есть какой в нас грех,
Но для родной, для милой мамы
Мы, безусловно, лучше всех!
Любовь твоя – как двери храма;
Ты так живешь, всех нас любя,
Что Бог, придумав слово «мама»,
Назвал им именно тебя!
Нас без тебя уж не представить
И вот мы стали и стоим,
Что стоя всей семьей поздравить
Тебя с днем мамы – с днем твоим!

Вернуться назад