Главная > Творчество, C Днем мамочки > Калач Мелания, 8 "А" класс
Калач Мелания, 8 "А" класс13-10-2013, 12:41. Разместил: admin |
Мама, родная мама, як цябе я люблю!
Першае слова, якое я сказала, гэта было тваё імя, матуля. Ты была побач з самага пачатку майго жыцця, бараніла мяне, засцерагала і клапацілася - і таму мне ніколі не было страшна і самотна. Ты прыгожая, і, хоць я не вельмі на цябе падобная, я заўсёды хацела быць такая як ты. Я ганаруся табой і разумею, што мне вельмі пашанцавала з табой! Вядома, як ва ўсіх, у нас бывалі складаныя часы. Мы сварыліся, не разумелі адзін аднаго, але цяпер усё наладзілася. Зусім нядаўна я пачала разумець, як страшна было б страціць нашы адносіны, цеплыню і давер, які ёсць паміж намі. Ты мая лепшая сяброўка, бо ты мудрая, сумленная і ніколі мяне не здрадзіш! І хоць часам мне цяжка нешта табе расказаць, я разумею, што твой савет будзе самым лепшым. Я ведаю, што ў будучым яшчэ шмат выпрабаванняў, але я не баюся - бо ведаю, што ты навучыш мяне спраўляцца з імі і вырашаць кожную праблему, якая стане перада мной. Вернуться назад |