Главная > Творчество, C Днем мамочки > Калач Мелания, 8 "А" класс

Калач Мелания, 8 "А" класс


11-10-2013, 14:59. Разместил: admin
Мама, родная мама, як цябе я люблю
Першае слова , якое я сказала , гэта было тваё імя , матуля. Ты была побач з самага пачатку майго жыцця , бараніла мяне , засцерагала і клапацілася - і таму мне ніколі не было страшна і самотна. Ты прыгожая , і, хоць я не вельмі на цябе падобная, я заўсёды хацела быць такая як ты . Я ганаруся табой і разумею , што мне вельмі пашанцавала з табой! Вядома, як ва ўсіх, у нас бывалі складаныя часы. Мы сварыліся, не разумелі адзін аднаго, але цяпер усё наладзілася. Зусім нядаўна я пачала разумець, як страшна было б страціць нашы адносіны, цеплыню і давер, які ёсць паміж намі. Ты мая лепшая сяброўка , бо ты мудрая , сумленная і ніколі мяне не здрадзіш ! І хоць часам мне цяжка нешта табе расказаць , я разумею , што твой савет будзе самым лепшым.Я ведаю , што ў будучым яшчэ шмат выпрабаванняў , але я не баюся - бо ведаю , што ты навучыш мяне спраўляцца з імі і вырашаць кожную праблему , якая стане перада мной.

Вернуться назад