Главная > Информация > 1 ВЕРАСНЯ- ДЗЕНЬ ВЕДАЎ.

1 ВЕРАСНЯ- ДЗЕНЬ ВЕДАЎ.


1-09-2014, 17:38. Разместил: admin
Першы школьны званок… Першая лінейка…Першы ўрок…
Дзевяць першакласнікаў прыйшлі ў 1”А” клас з беларускай мовай навучання. Першы вучэбны дзень у гімназіі быў вельмі насычаны і цікавы.Мы прымалі віншаванні ад дырэктара Святланы Федараўны,ад усіх прысутнічаючых.З настаўляючым словам выступіла мама нашай вучаніцы- Ніна Віктараўна Рудоміна. Пачэснае права даць першы званок для ўсіх школьнікаў гімназіі было прадстаўлена выпускнікуі нашай вучаніцы Рудомінай Паліне.На лінейцы атрымалі і падарункі: ад прэзідэнта – падручнік”Беларусь- наша Радзіма”, ад работніка МНС- кніга “Основы безопасности жизнедеятельности”, ад выпускнікоў- альбомы для малявання і фламастары.Натхненыя вучні адправіліся ў свой клас, які прапісаўся ў кабінеце № 6.Першы ўрок прысвечаны тэме “Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны…” Сімвалам знаемства з першай настаўніцай Аленай Уладзіміраўнай і з аднакласнікамі стаў карагод сяброўства( далонькі з іменамі на дошцы).
Першакласнікі! Шчаслівага і рада снага вам падарожжа па краіне Ведаў!
1 ВЕРАСНЯ- ДЗЕНЬ ВЕДАЎ.
1 ВЕРАСНЯ- ДЗЕНЬ ВЕДАЎ.
1 ВЕРАСНЯ- ДЗЕНЬ ВЕДАЎ.
1 ВЕРАСНЯ- ДЗЕНЬ ВЕДАЎ.
1 ВЕРАСНЯ- ДЗЕНЬ ВЕДАЎ.
1 ВЕРАСНЯ- ДЗЕНЬ ВЕДАЎ.

Вернуться назад