ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ "ГИМНАЗИЯ №1 имени К.КАЛИНОВСКОГО Г.СВИСЛОЧЬ"

Информация к новости
  • Просмотров: 1541
  • Автор: admin
  • Дата: 25-04-2014, 11:24
25-04-2014, 11:24

Запрашаем!

Категория: Информация, Ученику, Родителям

Запрашаем! Гімназія чакае і рада вітаць таленавітых дзяцей

1.Чым адрозніваецца вучэбны план гімназіі ад устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі?
Для вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў гімназіі на выкладанне англійскай мовы адводзіцца 5 гадзін у тыдзень і на выкладанне матэматыкі, пачынаючы з 7 класа, 5 гадзін. Вучні 10 класа маюць права выбраць адзін з чатырох накірункаў: філалагічны, фізіка – матэматычны, хіміка – біялагічны, грамадазнаўчы. У выніку выбару колькасць гадзін па адпаведных прадметах павялічваецца.
2.Якія дакументы неабходна прадставіць для атрымання базавай і сярэдняй адукацыі і ці змяніліся правілы прыёму ў гімназію ў параўнанні з мінулым годам?
Для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіі, прыём у якую ажыццяўляецца па конкурсе, асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) падае заяву на імя кіраўніка гімназіі і прад’яўляе ў прыёмную камісію іншыя адпаведныя дакументы ў наступныя тэрміны:
- у перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гімназіі;
- у перыяд з 2 чэрвеня па 10 жніўня ў год прыёму ў Х клас гімназіі, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў VІ–ІХ, Х і ХІ класы гімназіі.
Асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы), якая выказала жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіі падае ў прыёмную камісію:
- пры прыёме ў V клас, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў VІ–ІХ і ХІ класы копію пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, медыцынскую даведку аб стане здароўя, ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання з выведзеным сярэднім балам (акругленым да дзясятых доляў ліку) за подпісам кіраўніка ўстановы адукацыі;
- пры прыёме ў Х клас копію пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, медыцынскую даведку аб стане здароўя, пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі.
Сярэдні бал (акруглены да дзясятых доляў ліку) пасведчання аб агульнай базавай адукацыі выводзіцца сакратаром прыёмнай камісіі гімназіі.
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь устаноўлены наступныя тэрміны правядзення ўступных іспытаў на 2014 – 2015 навучальны год па вучэбных прадметах:
- у V клас гімназіі
3 чэрвеня 2014г. – руская мова(дыктант);
5 чэрвеня 2014г. – матэматыка(кантрольная работа);
7 чэрвеня 2014г. – беларуская мова(дыктант);
- на свабодныя месцы ў VІ– ХІ класы
11 жніўня 2014г. – беларуская мова(у пісьмовай форме);
13 жніўня 2014г. – матэматыка(у пісьмовай форме);
15 жніўня 2014г. – руская мова(у пісьмовай форме).
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Архив новостей

Сентябрь 2019 (30)
Август 2019 (20)
Июль 2019 (27)
Июнь 2019 (12)
Май 2019 (23)
Апрель 2019 (33)
^