ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ "ГИМНАЗИЯ №1 имени К.КАЛИНОВСКОГО Г.СВИСЛОЧЬ"

Информация к новости
  • Просмотров: 1672
  • Автор: admin
  • Дата: 7-11-2014, 00:01
7-11-2014, 00:01

О гимназии

Категория: Вчера и сегодня, История и традиции

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія №1 імя К.Каліноўскага г.Свіслачы»


Летапіс гімназі
18 верасня 1804 года на прапанову князя Адама Чартарыйскага імператар Аляксандар І выдае рэскрыпт аб адкрыцці ў Свіслачы Гродзенскай губернскай гімназіі. Гімназія ўтрымлівалася на сродкі ўладальніка Свіслачы графа Вінцэнта Тышкевіча.
15 лістапада 1805 года гімназія была адкрыта афіцыйна як акадэмічная школа, падначаленая Віленскаму ўніверсітэту, мела 7 класаў, у першы год займалася 46 гімназістаў.Першым дырэктарам гімназіі быў прызначаны Гіяцынт (Яцэк) Крусінскі – доктар філасофіі, член варшаўскага таварыства аматараў навук.
23 лістапада 1835 года гімназія стала павятовай пасля польскага паўстання 1830-1831 года.
1 верасня 1851 года гімназія была пераведзена ў мястэчка Шаўлі Віленскай губерні, у Свіслачы засталася толькі прагімназія або пяцікласнае дваранскае вучылішча.
1865 год – за актыўны ўдзел студэнтаў у паўстанні 1863-1864 гадоў закрылі і прагімназію, засталося толькі двухкласнае вучылішча.
26 вернасня 1876 года – у Свіслачы адкрылася сярэдняя навучальная ўстанова, на гэты раз – руская настаўніцкая семінарыя.
Жнівень 1915 – эвакуацыя семінарыі ў горад Мядынь Калужскай вобласці (набліжаўся германскі фронт) , дзе праіснавала да 1921 года.
З 1916 па 1918 год па дазволу нямецкіх улад працавала беларуская настаўніцкая семінарыя.
З 1919 па 1922 год дзейнічала пачатковая школа, а з 1 студзеня 1922 года адкрыта настаўніцкая прэпанда, якая з 20 студзеня 1924 года ператворана ў настаўніцкую семінарыю імя Рамуальда Траўгута.
1 верасня 1935 года – настаўніцкая семінарыя ператворана ў гімназію імя Рамуальда Траўгута.
1 верасня 1939 года – адкрыта беларуская гімназія, якая дзейнічала да самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
1944 год – адразу пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, былі адноўлены заняткі Свіслацкай сярэдняй школы ў старым будынку былой гімназіі.
1963 год – пабудаваны новы будынак сярэдняй школы (цяпер тут размяшчаецца гімназія).
1987 год – сярэдняй школе №1 пастановай Міністэрства Асветы БССР прысвоена імя Кастуся Каліноўскага.
1 чэрвеня 2005 года пастановай Свіслацкага райвыканкама СШ №1 рэарганізавана ў ДУА “Гімназія №1 імя Кастуся Каліноўскага г.Свіслачы”

Славутыя выпускнікі Гродзенскай губернскай гімназіі
Кастусь Каліноўскі (1838-1864)
Нарадзіўся ў вёсцы Мастаўляны Гродзенскага павета (цяпер Беламтоцкае ваеводства). Выпускнік Свіслацкай гімназіі 1855 года. Кіраўнік паўстання 1863 – 1864 гадоў на Беларусі, у Польшчы і Літве, паэт, публіцыст.
О гимназии


Юзаф Ігнацы Крашэўскі (1812-1887)
Скончыў Свіслацкую гімназію ў 1829 годзе. Польскі пісьменнік, гісторык, мастак, грамадскі дзеяч. Бацька польскага гістарычнага рамана.
О гимназии

Осіп Міхайлавіч Кавалеўскі (1812-1878)
Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі з 1809 па 1817 год. Заснаваў манголазнаўства ў Расіі. Загадчык кафедры ўсходніх моў у Казанскім універсітэце. Паплечнік Лабачэўскага.
О гимназии

Рамуальд Траўгут (1826-1864)
Скончыў гімназію ў 1842 годзе. Удзельнік Крымскай вайны 1853 – 1856 гадоў. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 – 1864 гадоў. Павешаны ў Варшаве.
О гимназии

Напалеон Орда (1807-1883)
Выпускнік Свіслацкай гімназіі 1823 года. Кампазітар, піяніст, педагог, мастак, палітычны дзеяч.
О гимназии

Віктар Гельтман (1796-1874)
Скончыў Свіслацкую гімназію ў 1817 годзе. Разам з братам Іосіфам стварыў першае ў Беларусі ў 1819 годзе тайнае “Таварыства аматараў навук”, стварыў партыю “Дэмакратычнае таварыства”, аб якім гаворыцца ў “Маніфесце Камуністычнай партыіі”. З’яўляўся кіраўніком Кракаўскага паўстання.
О гимназии

Плакід Гаўрылавіч Янкоўскі (1810-1872)
Выпускнік Свіслацкай гімназіі. Вядомы польскі пісьменнік, перакладчык, святар.
О гимназии

О гимназии

Гімназія сёння
Гэта адукацыйная ўстанова, якая забяспечвае пераход да новай якасці адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця праз фарміранне адказнасці за агульную справу, развіццё матэвацыі дасягнення поспеху ў кожнага суб’екта адукацыйнага працэсу па павышэнню якаці адукацыі.
У гімназіі працуе калектыў высокапрафесійных педагогаў. 82 % настаўнікаў маюць вышэйшую і першую катэгорыю. Лукша А.І., Семяняка І.Я. з’яўляюцца лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Сініца А.А. – пераможца міжнароднага фестывалю даследчых і творчых работ “Учебный проект 2011”.
Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці:
  • стварэнне здароўезберагаючай прасторы як фактара забеспячэння аховы і умацавання здароўя удзельнікаў вучэбна-выхаваўчага працэсу;
  • выхаванне падрастаючага пакалення ў кантэксце дзяржаўнай ідэалогіі, культурных традыцый краіны, на аснове ідэй, каштоўнасцей, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці;
  • фарміраванне ключавых кампетэнцый вучня на аснове выкарыстання сучасных педагагічных тэхналогій;
  • эфектыўнае ўкараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій для паспяховага інтэлектуальнага і творчага развіцця асобы вучня і настаўніка;
  • ажыццяўленне сістэмнага маніторынгу эфектыўнасці работы ўстановы адукацыі па забеспячэнню якасці адукацыі.


  • Наш гонар
    Музей гісторыі школы быў адчынены ў 1987 годзе і адноўлены напярэдадні 200 –годдзя Гродзенскай губернскай гімназіі ў 2005 годзе. Ён з’яўляецца цэнтрам выхавання грамадзянскасці і патрыятызму гімназістаў.
    Вядучая ідэя працы музея гісторыі:
    Прывіццё нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскай пазіцыі ў рамках беларускай дзяржаўнасці праз захаванне і ўвасабленне гістарычных традыцый і культуры сваіх продкаў, выхаванне высокамаральнай асобы, адказнай за свой лёс і лёс Айчыны.
    Сістэма абавязковых узаемазвязаных формаў арганізацыі краязнаўчай работы:
    урокі з выкарыстаннем вучэбнага і краязнаўчага матэрыялу па прадметах;
    факультатыўныя заняткі;
    праграмныя і непраграмныя экскурсіі;
    турысцкія паходы;
    шматдзённыя вандроўкі і экспедыціі;
    турысцка – краязнаўчыя вечарыны, віктарыны, спаборніцтвы;
    навуковыя канферэнцыі;
    Змест работы школьнага музея:
    вывучэнне літаратурна – гістарычных крыніц, якія адпавядаюць профілю музея;
    сістэматычнае папаўненне фондаў музея шляхам актыўнага пошуку звесткаў, дакументаў у турысцкіх паходах, вандроўках, экспедыцыях;
    забеспячэнне захаванасці музейных прадметаў;
    стварэнне і аднаўленне экспазіцый, стацыянарныя і рухомыя выставы;
    правядзенне экскурсійнна - лектарскай работы для вучняў і насельніцтва;
    садзеянне ў выкарыстанні экспазіцыі і фондаў музея ў вучэбна – выхаваўчым працэсе;
    Напрамкі работы музея гісторыі школы:
    удзел ва ўдасканаленні вучэбна – выхаваўчай работы ў гімназіі;
    ахова і прапаганда помнікаў гісторыі , культуры і прыроды роднага краю;
    культурна – асветніцкая дзейнасць сярод вучняў, бацькоўскай грамадскасці, насельніцтва горада;
    навукова – даследчая і пошукавая дзейнасць сярод вучняў і настаўнікаў гімназіі.
    Музейная экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:
    Гродзенская губернская гімназія 1805-1864;
    Грамадска – палітычны рух у гімназіі;
    Руская настаўніцкая семінарыя 1876 – 1915;
    Польская настаўніцкая семінарыя 1924 – 1935;
    Барацьба за беларускую школу;
    Жыцццё і дзейнасць К,Каліноўскага;
    Паўстанне 1863 -1864 гадоў на Свіслаччыне;
    Свіслацкая сярэдняя школа 1944 – 1987;
    Свіслацкая сярэдняя школа №1 імя К.Каліноўскага 1987 – 005;
    Гімназія №1 імя К.Каліноўскага.

    Спадзеёмся на супрацоўніцтва! Шчыра запрашаем!
    Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
    Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

    Архив новостей

    Ноябрь 2022 (28)
    Октябрь 2022 (48)
    Сентябрь 2022 (61)
    Август 2022 (8)
    Июль 2022 (16)
    Июнь 2022 (33)
    ^