Музей гісторыі школы ДУА “Гімназія №1 імя К.Каліноўскага г. Свіслачы”

Заснаваны ў 1987 годзе па ініцыятыве заслужанага дзеяча культуры А.С.Палубінскага. Адноўлены і рэарганізаваны ў 2005 годзе. Профіль музея – гісторыка – краязнаўчы. Музейная экспазіцыя складаецца з 8 раздзелаў, на якіх адлюстравана развіццё адукацыі на Свіслаччыне. Расказваецца аб заснаванні ў 1805 годзе Гродзенскай губернскай гімназіі ў мястэчку Свіслач, якая мела сем класаў, у першы год займалася 46 вучняў, а таксама аб яе выпускніках, грамадска – палітычным руху ў гімназіі. У 1876 годзе на месцы былой мясцовай 4 – класнай прагімназіі ў Свіслачы была створана руская настаўніцкая семінарыя. Адна з экспазіцый прысвечана арганізацыі вучобы ў гэтай навучальнай установе, славутым выпускнікам. Наведвальнікі знойдуць у экспазіцыі цікавы матэрыял аб польскай настаўніцкай семінарыі 1924- 1935 гадоў. Новым з’яўляецца раздзел “Барацьба за беларускую школу”, дзе асноўная ўвага надаецца з’яўленню культурна – асветніцкай арганізацыі ў Заходняй Беларусі. Значнае месца адводзіцца ў экспазіцыях жыццю і дзейнасці К. Каліноўскага, а таксама паўстанню 1863 – 1864 гадоў на Свіслаччыне. Тры стэнды прысвечаны развіццю сярэдняй школы. Экскурсаводамі з’яўляюцца вучні старэйшых класаў, усе экскурсіі праводзяцца на беларускай мове, ёсць надрукаваныя матэрыялы экскурсій на рускай, польскай, англійскай мовах. Кіруе музеем настаўнік беларускай мовы і літаратуры Семяняка І.Я.







Візітка музея

Старонка аб К.Каліноўскім

ПЕДАГОГИ-ВЫПУСКНИКИ ШКОЛЫ, РАБОТАЮЩИЕ В ГИМНАЗИИ

^